Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 да Тэсаланікійцаў 2 2-е пасланне да Тэсаланікійцаў 2 раздзел

Знакі прыйсця Пана

1 Просім вас, браты, наконт прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста і нашага сходу перад Ім,
2 каб вы так хутка не гублялі розуму і не хваляваліся ні праз Духа, ні праз слова, ні праз пасланне, быццам бы нашае, што, маўляў, настаў дзень Пана.
3 Няхай ніхто не зводзіць вас ніякім чынам, бо спачатку прыйдзе адступніцтва і з’явіцца беззаконны чалавек, сын згубы,
4 які будзе працівіцца і ўзвышацца над усім, што называецца Божым і годным пашаны, так што засядзе ў Божай святыні, выдаючы сябе за Бога.
5 Ці ж не памятаеце, што калі я быў яшчэ сярод вас, казаў вам аб гэтым?
6 І ведаеце, што цяпер яго трымае аж да часу, калі з’явіцца.
7 Таямніца бязбожнасці ўжо дзейнічае. Хай толькі той, хто яго трымае, саступіць месца.
8 Тады і з’явіцца той беззаконнік, якога Пан Езус заб’е подыхам сваіх вуснаў і знішчыць яго аб’яўленнем свайго прыйсця.
9 А прыход беззаконніка будзе як дзеянне сатаны ва ўсёй сіле, знаках і фальшывых цудах,
10 і з усякім нягодным ашуканствам тых, якія ідуць на згубу, бо яны не палюбілі праўды, каб збавіцца.
11 Таму пасылае ім Бог дзеянне подступу, каб яны паверылі падману,
12 каб былі асуджаны ўсе, хто не паверыў праўдзе, але палюбіў несправядлівасць.
Заклік да вытрываласці ў веры і любові

13 Мы ж павінны заўсёды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Панам браты, што Бог выбраў вас як першых дзеля збаўлення праз асвячэнне ў Духу і праз веру ў праўду.
14 Для таго і паклікаў вас праз нашае Евангелле да ўдзелу ў славе Пана нашага Езуса Хрыста.
15 Таму, браты, трымайцеся і захоўвайце традыцыі, якім навучыліся як праз слова, так і праз нашае пасланне.
16 Сам Пан наш Езус Хрыстус і Бог, Айцец наш, які палюбіў нас і даў вечнае суцяшэнне і добрую надзею ў ласцы,
17 няхай заахвоціць сэрцы вашыя і ўмацуе вас у кожнай справе і добрым слове.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другое пасланне да Тэсаланікійцаў, 2 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

2 да Тэсаланікійцаў 2 раздзел в переводах:
2 да Тэсаланікійцаў 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.