Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да галятаў 2 Да галятаў 2 раздзел

1 Пазьней, цераз гадоў чатырнаццаць, я зноў хадзіў у Ерузалім з Барнабай, узяўшы з сабою і Ціта.
2 А хадзіў дзеля аб’яўлення і занёс ім Эванэлію прапаведваную паганам, асабліва-ж выдатнейшым, каб не дарма бач бегаць, ці бегаў.
3 Але навет і Ціт, мой спадарожнік, хоць Гэльлен, ня быў прымушаны абражацца.
4 А братом аблудным, што ўкрадаліся, каб падгледзець нашую свабоду, якую маем у Хрыстусе Езусе, ды паняволіць нас,
5 мы ні на часіну не здаліся пакарэннем, каб праўда Эванэліі захавалася ў вас.
6 І тыя, што ўважаныя за выдатнейшых, (мне ўсёроўна кімбы яны калісь ні былі: Бог бо ня ўзіраецца на чалавечае аблічча), і тые не ўзлажылі на мяне болей нічога;
7 а наадварот — угледзеўшы, што мне была даверана эванэлізацыя неабразаных, як Пятру — абразаных,
8 (Той бо, Хто памагаў Пятру ў апостальстве над абразанымі, памагаў і мне над паганамі),
9 ды даведаўшыся аб ласцы мне данай — Якуб і Кэфас і Ян, уважаныя за філяры, падалі мне і Барнабе руку ўзаемнасьці, каб нам ісбці да паганаў, а ім да абразаных,
10 каб толькі не забывацца нам аб убогіх, што і стараўся я шчыра выконываць.
11 Калі-ж Кэфас прыйшоў у Антыохію, дык я супрацівіўся яму ў вочы, бо варты быў дакору.
12 Перш бо, чым прыйшлі некаторыя ад Якуба, еў разам з паганамі; а як толькі тыя зьявіліся, стаў таіцца і ўхіляцца, баючыся абразаных.
13 За няшчырым яго прыкладам пайшлі й іншыя Юдэі, аж і Барнаба даўся ўцягнуць у гэну дваістасьць.
14 Але, як убачыў я, што ня проста паступалі па праўдзе Эванэліі, дык сказаў Кэфасу пры ўсіх: Калі ты, будучы Юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, то чамуж прымушаеш паганаў жыць па-юдэйску?
15 Мы з прыроды Юдэі, а не з паганаў грэшнікі;
16 аднак ведаючы, што чалавек апраўдваецца не учынкамі Закону, а толькі вераю ў Езуса Хрыстуса, дык мы й верым у Хрыстуса Езуса, каб гэтай верай у Хрыстуса апраўдацца (асправядлівіцца), а не учынкамі Закону: учынкамі бо Закону не апраўдаецца ніякае цела.
17 А калі, шукаючы асправядліўлення у Хрыстусе, мы і самыя аказаліся грэшнікамі, дык няўжо Хрыстус дапаможнік граху? Крый Божа!
18 Бо калі я назад адбудоўваю тое, што раскідаў, дык сам сябе раблю праступнікам.
19 Я бо праз Закон умёр для Закону, каб жыць для Бога; з Хрыстусам прыбіты я да крыжа;
20 і жыву ўжо не я, але жыве ў-ва мне Хрыстус. А што я цяпер жыву ў целе, то жыву вераю ў Сына Божага, Каторы палюбіў мяне й выдаў за мяне Сябе Самога.
21 Не адкідаю ласкі Божае: калі бо асправядліўленне праз Закон атрымоўваецца, тады Хрыстус умёр надарма.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да галятаў сьвятога Паўла апостала, 2 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да галятаў 2 раздзел в переводах:
Да галятаў 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.