Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Судзьдзяў 5 Судзьдзяў Ізраэлявых 5 раздзел

1 І пяяла Дэвора а Варак Авіноаменак таго дня, кажучы:
2 «Як вайводцы павялі Ізраеля, як люд самахоць аброкся, дабраслаўце СПАДАРА!
3 Слухайце, каралёве, настаўце вуха, князі, я СПАДАРУ, я буду пяяць а выхваляць СПАДАРА, Бога Ізраелявага.
4 СПАДАРУ, як выходзіў Ты із Сэвіру, як сігаў з поля Едомскага, зямля трэслася, таксама неба капала, таксама булакі капалі вадою;
5 Горы сьцякалі ад віду СПАДАРА, гэты Сынай ад віду СПАДАРА, Бога Ізраелявага.
6 За дзён Шамґара Анафёнка, за дзён Яілі былі пустыя гасьцінцы, і ходзячыя сьцежкамі хадзілі крывымі гасьцінцамі.
7 Перасталі быць адкрытыя месты ў Ізраелю, перасталі быць, пакуль не паўстала я, Дэвора, не паўстала я, маці ў Ізраелю.
8 Абралі новыя багі, тады бывала вайна ў брамах. Ці відзён быў шчыт а дзіда ў сараку тысячаў Ізраеля?
9 Сэрца мае да правадаўцаў Ізраеля, што абракаліся самахоць памеж люду. Дабраслаўце СПАДАРА!
10 Езьдзячыя на асьліцах сьветлых, седзячыя на каберцах і ходзячыя па дарозе, гукайце!
11 Голасам лучнікаў ля месцаў сіляньня вады, там паўтарайце справядлівасьці СПАДАРОВЫ, справядлівасьці над адкрытымі местамі ў Ізраелю! Тады ўзыйдуць да брамаў люд СПАДАРОЎ.
12 Ушчоль, ушчоль, Дэвора, ушчоль, ушчоль! кажы песьню! Устань Варача! і вядзі палоненікаў сваіх, Авіноаменку!
13 Тады зышла астача дабрародных люду; СПАДАР зышоў да мяне меж дужасілаў.
14 Зь Яхрэма тыя, што ўкараніліся ў зямлі Амаліка; за табою Венямін сярод люду твайго; з Махіру зышлі правадаўцы, і із Завулона валодуючыя пяром кніжніка.
15 І князь у Іссасхару з Дэвораю, і Іссасхар, як і Варак, пасланы ў даліну пехатой. У цур’ёх Рувінавых вялікія рассудкі сэрца.
16 Чаго сядзіш памеж авечнікаў, слухаць бляяньне стадаў? Ля цур’ёў Рувінавых вялікія ўпікі сэрца.
17 Ґілеад жывець за Ёрданом, і чаму Дан падарожжуе ў караблёх? Ашэр сядзідь на беразе мора, і ля партоў сваіх перабывае.
18 Завулон — люд, што даў у небясьпечнасьць душу сваю на сьмерць, і Неффалім на вышынях поля.
19 Прышлі каралі, ваявалі, тады ж ваявалі каралі Канаанскія ў Фаамасе ля водаў Меґідзкіх, але прыбытку срэбра ня бралі.
20 Зь неба ваявалі, зоры ізь сьцежкаў сваіх ваявалі із Сысэрам.
21 Цурэй Кішон панёс іх, цурэй Кедумін, цурэй Кішон. Тапчы, душа мая, сілу!
22 Тады стукацелі капыты конскія ад подскакаў, ад подскакаў дужых ягоных.
23 "Праклініце Мероз, — казаў Ангіл СПАДАРОЎ, — праклініце, праклініце жыхараў яго за тое, што ня прышлі на помач СПАДАРУ, на помач СПАДАРУ з харобрымі".
24 Няхай будзе дабраславёная меж жанок Яіль, жонка Гэвера Кіняніна, меж жанок у буданох хай будзе дабраславёная.
25 Вады прасіў ён, малака падала яна, дабліжыла масла ў жбанку дабрародных.
26 Руку сваю выцягнула да калка, а правую сваю да молата работніцкага; прабіла молатам Сысэру, працяла галаву ягоную, разьбіла а пракалола віскавіцу ягоную.
27 Меж ног ейных укляк, паў, ляжаў меж ног ейных, укляк, паў; ідзе ўкляк, там і паў спабыты жыцьця.
28 З акна глядзела далоў і галасіла маці Сысэрына: "Чаму адвалакае прыбыць коньніца ягоная, чаму длякаюцца сігі цялежак ягоных?"
29 Разумнейшыя з княгіняў ейных адказуюць ёй, і сама яна адказуе сабе на словы свае:
30 "Ці не знайшлі яны, дзеляць здабытак, па дзеўцы, па дзьве дзеўкі на кажнага дужасіла; у здабытак калярыстыя Сысэру, у здабытак калярыстыя вышытыя, калярыстыя вышытыя на шыі тым, што ўзялі здабытак".
31 Так хай загінуць усі варагі Твае СПАДАРУ. Любячыя ж Яго — як сонца, што ўзыходзе ў сіле сваёй». І сьцішылася зямля на сорак год.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 5 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.